Гінекалогія — гэта галіна медыцыны, прысвечаная праблемам жаночага здароўя. Спецыяліст-гінеколаг займаецца дыягностыкай, прафілактыкай і лекаваннем захворванняў жаночай рэпрадуктыўнай сістэмы.
Цягам жыцця кабета перажывае цэлы шэраг спецыфічных станаў, звязаных з рэпрадуктыўным развіццём, такіх як менструацыя, цяжарнасць, мацярынства і менапаўза. У параўнанні са з’явамі развіцця мужчынскай рэпрадуктыўнай сістэмы жаночаму арганізму ўласцівыя больш радыкальныя фізіялагічныя (напрыклад, менструальныя крывацёкі, функцыянальная перабудова арганізма падчас цяжарнасці, кармлення грудзьмі, ваганні гармонаў у перыяд менапаўзы) і псіхалагічныя змены, якія маюць сур’ёзныя псіхасацыяльныя наступствы (напрыклад, негатыўны ўплыў стрэсавага нетрымання мачы (СНМ) на якасць жыцця кабеты).
Кваліфікаваныя гінеколагі медыцынскага цэнтра Rclinic ажыццяўляюць прафілактычныя паслугі, высокадакладную дыягностыку, эфектыўнае кансерватыўнае і аперацыйнае лекаванне захворванняў жаночай рэпрадуктыўнай сістэмы, уключаючы догляд за падлеткамі, вядзенне менапаўзы і вырашэнне складаных праблемаў жаночага сэксуальнага здароўя. Інавацыйнае высокатэхналагічнае абсталяванне дазваляе выконваць гінекалагічныя ўльтрагукавыя даследаванні, мінімальна інвазіўныя (эндаскапічныя, лазерныя) хірургічныя ўмяшанні.
У Rclinic ажыццяўляюцца і найбольш запатрабаваныя аперацыі рэканструкцыйна-эстэтычнай гінекалогіі. Сярод іх — змена формы і памеру вялікіх і малых плоцевых вуснаў (лабіяпластыка), інтымная пластыка клітара і похвы, інтымная ліпасакцыя (выдаленне тлушчу з надлабковай вобласці), ліпафілінг.
Большасць аперацыйных умяшанняў у гэтай сферы вырашае як эстэтычныя, так і медыцынскія задачы. Пластыка плоцевых вуснаў і похвы дае не толькі паляпшэнне іх знешняга выгляду, адчувальнасці, але і як вынік самаацэнкі і якасці жыцця кабеты. Аперацыя садзейнічае папярэджанню выпадзення похвы, пранікнення інфекцыі, стварае спрыяльныя ўмовы для магчымага выношвання дзіцяці.
Асаблівы акцэнт зроблены на эфектыўнае пераадоленне ўплыву працэсаў старэння на самую інтымную частку жаночага арганізма. Хоць узроставыя змены (такія як станчэнне сценак похвы, запаленне тканак, страта іх ранейшай эластычнасці, недахоп натуральнай змазкі) найчасцей звязаныя з менапаўзай, яны могуць назірацца і раней — падчас цяжарнасці, кармлення грудзьмі і як наступства некаторых медыцынскіх працэдураў).
Сучасны і даступны спосаб пазбавіцца гэтых і іншых непрыемных і «нязручных» сімптомаў — лазернае амаладжэнне похвы. Гэта інавацыйная неінвазіўная працэдура, у якой выкарыстоўваецца кантраляванае лазернае награванне дзеля стымуляцыі выпрацоўкі калагену, што дазваляе аднавіць эластычнасць і вільготнасць тканак. У выніку пацыентка пазбаўляецца балючых адчуванняў пры плоцевым акце, звязаных з сухасцю похвы. Лазернае ўздзеянне стымулюе аднаўленчыя працэсы ўрагенітальнай і рэпрадуктыўнай сістэмы кабеты, паляпшаючы яе сэксуальнае жыццё, не зважаючы на заканамерныя ўзроставыя змены.
Для лекавання стрэсавага нетрымання мачы, на якое пакутуюць, паводле розных ацэнак, ад 20 да 30 % кабет старэйшых за 30 гадоў (з узростам іх колькасць павялічваецца), таксама выкарыстоўваецца лазерная тэрапія. Фотатэрмічная стымуляцыя рэгенерацыі калагену прыводзіць да эфектыўнага ліквідавання сімптомаў СНМ.Выкананне падобных працэдураў цалкам адпавядае галоўнаму трэнду развіцця сучаснай гінекалогіі — спецыялісты Rclinic імкнуцца да мінімальнай інвазіўнасці і працягласці ўсіх працэдураў і маніпуляцый, што забяспечвае выздараўленне пацыентаў з меншай частасцю ўскладненняў.