Пакуль мы здаровыя, нам здаецца, што так будзе заўсёды. І мы часам забываемся на тое, як важна хваробу прадухіліць і выявіць яе на найранейшых стадыях. Гэтае правіла вельмі важнае, калі гаворка вядзецца пра анкалагічныя захворванні.
Як вядома, злаякасныя новаўтварэнні могуць узнікаць ува ўсіх органах і сістэмах арганізма. Але самую пільную ўвагу сваіх пацыентаў медыцынскі цэнтр Rclinic раіць звярнуць найперш на тыя формы ракавых захворванняў, што найбольш часта сустракаюцца і хутка прагрэсуюць, да прыкладу – рак малочнай залозы (РМЗ) і злаякасныя новаўтварэнні скуры.
Добрая навіна палягае ў тым, што большасць відаў раку цалкам вылечныя. Гэта, праўда, тычыцца ранейшых стадыяў захворвання. Для поспеху лекавання трэба своечасова звярнуцца да спецыяліста. Падкрэслім яшчэ раз: ранейшае выяўленне анкалагічных захворванняў — гэта самы надзейны ключ да аднаўлення і захавання вашага здароўя.
Своечасова дыягнаставаць новаўтварэнне вам дапамогуць кваліфікаваныя спецыялісты медыцынскага цэнтра Rclinic, якія маюць шматгадовы досвед працы ў анкалогіі.
Рак малочнай залозы першынствуе сярод анкалагічных хваробаў у жанчын — гэта сусветная тэндэнцыя. Пры гэтым важна памятаць, што РМЗ дастаткова доўга можа развівацца без пэўных прыкметаў і болю. Толькі ўважлівае стаўленне да наймалейшых зменаў у сваім стане дапаможа выявіць праблему ў зародку і прадухіліць развіццё праблемы.
Калі варта звярнуцца да мамолага?
- У мэтах прафілактыкі захворванняў малочнай залозы рэкамендуецца ўсім жанчынам, старэйшым за 40 гадоў, раз на год-два праходзіць агляд у спецыяліста.
- Калі ж раней у вас здаралася захворванне малочнай залозы (мастапатыя, фібраадэнома), то прафілактычнае абследаванне трэба рабіць штогод пачынаючы з 35 гадоў.
Неабходна тэрмінова звярнуцца да анколага, калі вы выявілі ў сябе:
- зацвярдзеласці або вузельчыкі ў грудной тканцы, якія заўважныя візуальна ці адчуваюцца пры пальпацыі грудзей;
- разнастайныя выдзяленні са смочкаў, не звязаныя з грудным выкормліваннем;
- любыя адхіленні ад нармальнага стану грудзей: змены формы ці колеру, набраканне альбо уцягненне смочкаў, разнастайныя язвачкі, лускавінкі на смочках;
- дыскамфорт у грудзях ці балючыя адчуванні.
Пры з’яўленні падобных сімптомаў лепей не адкладваючы запісацца на кансультацыю да анколага Rclinic.
Пасля першаснага агляду доктар можа прызначыць дэталёвае абследаванне не толькі малочнай залозы, але і рэгіянарных лімфатычных вузлоў. Канчатковы дыягназ будзе пастаўлены толькі пасля біяпсіі — аналізу, узятага з падазронага ўчастка залозы. Пры наяўнасці падстаў таксама можа быць прызначаная мамаграфія.
Важныя парады па прафілактыцы РМЗ
- Не забывайцеся на прафілактыку анкалагічных захворванняў і рэгулярна рабіце абследаванне ў спецыяліста.
- Аглядайце сваё цела самастойна і пры выяўленні першых прыкметаў магчымага РМЗ звяртайцеся да лекара неадкладна.
- Пасля цяжарнасці, перыяду выкормлівання грудзьмі, выскрабання важна пракансультавацца ў спецыяліста ў мэтах прафілактыкі захворванняў.
У Rclinic працуюць спецыялісты вышэйшай кваліфікацыі са шматгадовым досведам. Якасць абслугоўвання, сучасныя методыкі лекавання, высокатэхналагічнае абсталяванне і ўважлівае стаўленне да кожнага пацыента гарантуе станоўчы эфект любога звароту да нас.
Таксама ў Rclinic вядзе прыём дасведчаны лекар-онкадэрматолаг, які спецыялізуецца на новаўтварэннях скуры і іхным выдаленні. На жаль, заўсёды ёсць верагоднасць, што нават бяскрыўднае дабраякаснае новаўтварэнне з цягам часу можа перарадзіцца ў злаякасную пухліну. Меланома — гэта небяспечная, агрэсіўная форма рака, якая вельмі хутка прагрэсуе. Яе лекаванне — гэта сапраўдныя гонкі наўзахваткі з хваробай.
Статыстыка сведчыць, што за апошнія гады частасць выяўлення меланомы сярод беласкурага насельніцтва планеты павялічылася ўдвая. Светласкурыя, рудавалосыя і блакітнавокія людзі, якія маюць ад прыроды нізкі ўзровень натуральнай прыроднай аховы скуры ад сонца, знаходзяцца ў групе рызыкі меланомы ці іншых злаякасных новаўтварэнняў скуры.
Будзьце асабліва ўважлівыя да новаўтварэнняў на сваёй скуры, калі:
- яны пачалі павялічвацца ў памеры, мяняць форму і колер, крывавіць ці выклікаць балючыя адчуванні;
- калі выявілі ў сябе на скуры новыя цёмна-карычневыя плямы нераўнамернай афарбоўкі і формы, як плоскія, гэтак і пукатыя ;
- калі на вашай скуры ўжо маюцца буйныя, нераўнамерна афарбаваныя невусы, якія выклікаюць дыскамфорт;
- у вас здаралася больш за тры сур’ёзныя сонечныя апёкі;
- калі сярод вашых сваякоў былі выпадкі меланомы.
Пры выяўленні аднаго ці некалькіх падобных сімптомаў запішыцеся на прыём у Rclinic!
У нас вы зможаце прайсці дакладную дыягностыку новаўтварэння на скуры (невуса) метадам дэрматаскапіі, якая дазваляе па колеры і форме радзімкі вызначыць яе прыроду і высвятліць ступень бяспекі ўтварэння. Што немалаважна, непасрэдна ў «R-сlinic» дасведчаны лекар-онкадэрматолаг зможа выдаліць радзімку, якая непакоіць, і прызначыць кваліфікаванае лекаванне.
Будзьце здаровыя разам з медыцынскім цэнтрам Rclinic!