Флебалогія — гэта раздзел медыцынскай навукі, які вывучае будову і функцыі венаў з мэтай распрацоўкі метадаў дыягностыкі, лекавання і прафілактыкі захворванняў вянознай сістэмы. Адной з самых пашыраных, непрыемных і падступных паталогіяў з’яўляецца варыкозная хвароба. Гэта незваротнае пашырэнне павярхоўных венаў, якое цягне за сабой парушэнне нармальнага крывабегу ў нагах.
Першыя прыкметы варыкознай хваробы — ледзь заўважныя судзінныя «зорачкі», з’яўленне на нагах судзіннай сеткі, вылучэнне венаў невялікага памеру — прыносяць пацыенту выключна эстэтычныя праблемы, а часта ўвогуле ігнаруюцца ім. Аднак пры прагрэсаванні захворвання назіраюцца набраканні, цяжар і сталы боль у нагах, трафічныя язвы, якія ўзнікаюць праз парушэнне жыўлення тканак ног.
Пазбегнуць падобнага развіцця падзеяў дапаможа кансультацыя флеболага, які своечасова выявіць захворванне і прызначыць адпаведнае лекаванне. Гэтаму будзе спрыяць высокадакладная дыягностыка стану вялікіх і малых падскурных венаў сучаснымі метадамі інструментальнага (ультрагукавога) даследавання.
Калі будзе выяўлена, што ў пацыента маецца захворванне венаў ці касметычны дэфект, якога той жадае пазбавіцца, яму будзе прызначана выдаленне заганных судзінаў. Гэтую папулярную сярод пацыентаў працэдуру называюць яшчэ судзінным амаладжэннем, бо яна запускае працэсы абнаўлення і аднаўлення крывазвароту ўва ўсім арганізме.
Сучаснай альтэрнатывай класічным аперацыям па выдаленні дэфармаваных частак венаў становяцца інавацыйныя неаперацыйныя методыкі, якія да таго ж маюць выдатны эстэтычны вынік, напрыклад — склератэрапія — выдаленне варыкозных венаў шляхам увядзення ў іх адмысловых прэпаратаў-склеразантаў.
Асобна варта вылучыць эндавенозную лазерную каагуляцыю (ЭВЛК) венаў. Дзякуючы сваёй эфектыўнасці яна сёння лічыцца «залатым стандартам» лекавання варыкозу ніжніх канцавінаў. У ходзе гэтай мінімальна інвазіўнай працэдуры, якая выконваецца з ультрагукавым кантролем. Пад цеплавым уздзеяннем лазера адбываецца каагуляцыя (згортванне, «запайванне») заганнай вены, якая цалкам выключаецца з крывабегу.
Перавагі ЭВЛК:
- працягласць працэдуры — не болей за 1 гадзіну, у большасці выпадкаў — 15–30 хвілінаў. Яна выконваецца амбулаторна, і пацыент адразу можа вярнуцца да штодзённай актыўнасці;
- адсутнасць разрэзаў і шнараў (толькі пракол скуры для ўвядзення катэтара);
- у параўнанні з традыцыйнымі метадамі выдалення венаў ЭВЛК адрозніваецца больш касметычным вынікам лекавання (апрацаваныя вены практычна незаўважныя нават пры ўльтрагукавым даследаванні, не кажучы ўжо пра сляды на скуры), мае меней ускладненняў і супрацьпадставаў, аднаўленчы перыяд займае 2–3 дні.
Неабходна падкрэсліць, што аптымальнае спалучэнне хірургічных і кансерватыўных метадаў, іншыя асаблівасці тэрапіі флебалагічных захворванняў шмат у чым падбіраюцца індывідуальна. Досвед спецыялістаў Rclinic дазваляе ім даць дакладную ацэнку стану хваробы любой стадыі прагрэсавання і спадарожных фактараў дзеля дасягнення максімальнага лекавальнага эфекту і выключэння эстэтычных праблемаў.