Прывабная знешнасць выступала і будзе выступаць адным з галоўных фактараў поспеху ў асабістым жыцці і дзелавых колах. Яна дазваляе нам упэўнена пачувацца, вылучацца з натоўпу і заўсёды быць на першых ролях.
Медыцынскі цэнтр Rclinic прапануе сваім пацыентам шырокі комплекс даступных і клінічна правераных антыўзроставых працэдураў і методыкаў, якія дазваляюць запаволіць ці нават прыпыніць натуральныя працэсы старэння. Сучасная касметалогія дапамагае падкрэсліць перавагі і схаваць хібы знешнасці без хірургічнага ўмяшання.
Вось асноўныя кірункі працы высокакваліфікаваных касметолагаў Rclinic, якія ставяць за мэту комплекснае пераадоленне праблемы.
Мезатэрапія — гэта бяспечная і натуральная альтэрнатыва інвазіўным касметычным працэдурам. Яна можа лекаваць спелую ці пашкоджаную сонцам скуру твару, шыі і нават цэлюліт. Ін’екцыйнае ўвядзенне адмысловага лекавага кактэйлю актыаксідантаў, вітамінаў і амінакісляў у сярэдні пласт скуры (мезадэрму) с дапамогай звыштонкіх іголак спрыяе яе натуральнаму амаладжэнню і рэгенерацыі.
Працэдура мезатэрапіі паляпшае тонус і надае эластычнасць скуры, звільгатняе дэрму з сярэдзіны, напаўняючы яе пажыўнымі рэчывамі. Як вынік — выдатны стан твару, звільготненая, дагледжаная скура са здаровым колерам и адсутнасцю тлустага бляску.
Мезатэрапія пасуе для ўсіх тыпаў скуры. Магчымасці такіх ін’екцыяў надзвычайныя — яны прадугледжваюць:
- паляпшэнне вонкавага выгляду скуры;
- згладжванне зморшчак і тонкіх лініяў;
- выдаленне шнараў ад скулак;
- падцягванне і амаладжэнне скуры;
- памяншэнне выпадзення і стымуляцыю росту валасоў.
Нашы спецыялісты ацэняць стан вашай скуры, вызначыўшы колькасць сеансаў для дасягнення найлепшага выніку, ад якога можна атрымліваць асалоду цягам некалькіх гадоў.
Контурная пластыка — папулярная працэдура ў эстэтычнай медыцыне, якая эфектыўна змагаецца са старэннем скуры.
Методыка дазваляе сфармаваць і ўмацаваць контуры твару, вярнуць страчаны праз нястачу падскурнай тлушчавай абалоніны аб’ём. Безаперацыйнае падцягванне тканак твару ажыццяўляецца шляхам увядзення філераў (напрыклад, гіалуронавай кіслі).
Гэтая бяспечная і няболесная працэдура (найноўшыя прэпараты гіалуронавай кіслі ўжо ўтрымліваюць анестэтык) дазваляе вырашыць наступныя эстэтычныя праблемы:
- прыбіранне ўзроставых зменаў вуснаў, «зморшчак тугі», мімічных зморшчак і гарызантальных зморшчак шыі;
- карэкцыя носа-вусневых складак, формы носа, падбароддзя;
- пад’ём апушчаных куткоў ірта;
- афармленне сківіцаў і падцягванне брываў.
Вынік працэдуры бачны адразу пасля яе завяршэння і захоўваецца цягам 6–12 месяцаў. Контурную пластыку можа выконваць у любую пару года. Гэтая эфектыўная і даступная методыка дазваляе амаладзіць твар на пяць і болей гадоў за 10–15 хвілін!
Батулінатэрапія — ін’екцыйнае ўвядзенне прэпаратаў на аснове батулатаксіну — працягвае заставацца запатрабаванай касметычнай працэдурай як у кабетаў, так і ў мужчынаў.
Прынцып дзеяння батулатаксіну палягае ў часовым «адключэнні» цягліцаў, якія разнявольваюцца, прыпыняецца іх скарачэнне, што з’яўляецца ледзьве не адзіным спосабам прадухілення з’яўлення сталых мімічных зморшчак.
Падставы:
- зморшчкі паміж брывамі;
- зморшчкі вакол вачэй («гусіныя лапкі») і ірта;
- гарызантальныя зморшчкі на ілбе;
- карэкцыя падбароддзя і формы носа.
Перавагі працэдуры:
- хуткі эфект;
- небалеснасць і бяспечнасць;
- адсутнасць аднаўленчага перыяду.
Сучасны медыцынскі пілінг — гэта амаладжальная працэдура, якая мякка адлушчвае самыя верхнія пласты скуры. Мэта — пазбавіць ваш твар нежыццяздольных, нездаровых клетак і дазволіць новым, маладым клеткам скуры «выйсці на паверхню».
Пілінгі працуюць, выклікаючы запаленне на ўчастку ўздзеяння. Хай вас не палохае гэтая фраза: запаленне насамрэч з’яўляецца ключавым момантам лекавання. Скура рэагуе на яго паскораным ростам новых клетак і ўзмоцненай выпрацоўкай калагену. Клетачнае абнаўленне дазваляе скуры пазбаўляцца ад амярцвелых тканак, а таксама паменшыць фотапашкоджанне. Усё гэта дапамагае палепшыць колер твару, падцягваючы і ўмацоўваючы тканкі, згладжваючы зморшчкі і вяртаючы зіхаценне маладосці.
Ужо старажытнагрэцкія і арабскія дактары ведалі, што нашае цела валодае здольнасцю вылечваць сябе. Аўтастымуляцыя регенератыўных працэсаў — гэта інавацыйны кірунак сучаснай медыцыны. Ён здольны спрыяць гэтым здольнасцям, узмацняючы натуральныя фактары росту, што выкарыстоўваюцца нашым целам для загойвання , аднаўлення і амаладжэння тканак.
Плазмаліфцінг — гэта ўнікальная методыка нехірургічнага амаладжэння твару. Лекар бярэ няшмат вашай уласнай вянознай крыві (у сярэднім 20–30 мл), апрацоўвае яе, а затым уводзіць пэўныя яе кампаненты (насычаныя ствалавымі клеткамі і фактарамі росту) у скуру. Гэта дазваляе:
- прыбраць глыбокія мімічныя зморшчкі і шматлікія дробныя зморшчынкі;
- падвысіць звільгатненне скуры твару, паменшыць скурныя высыпкі;
- павялічыць пругкасць скуры твару, палепшыць яе тэкстуру, тонус і эластычнасць;
- удасканаліць колер твару, зрабіўшы яго здаровым і зіхоткім;
- паменшыць пігментацыю і згладзіць шнары.
Пры ўсёй сваёй эфектыўнасці плазмаліфтынг з’яўляецца адной з самых небяспечных працэдураў у сучаснай медыцыне. Магчымасць алергычных рэакцыяў і бочных эфектаў выключаная, бо «лекі» робяцца з крыві пацыента. Працягласць курса індывідуальная для кожнага і вызначаецца лекарам. Зазвычай для дасягнення заўважнага эфекту дастаткова дзвюх-чатырох працэдураў.
Як бачым, у касметалагічных методыкаў, якія выкарыстоўваюцца лекарамі Rclinic для вырашэння разнастайных эстэтычных праблемаў нашых пацыентаў, ёсць шмат агульнага: яны запускаюць уласныя рэгенерацыйныя працэсы арганізма, стымулюючы і актывуючы яго ўнутраныя рэзервы пры максімальна магчымым ашчадным стаўленні да тканак.
Прыходзьце да нас, каб усцешыць сябе і людзей навокал сваёй прыгажосцю і маладосцю!