Артапедыя — гэта раздзел медыцыны, які займаецца прафілактыкай і лекаваннем захворванняў апарату апоры і руху, а таксама наступстваў траўмаў канцавінаў і спіны.
Шмат якія захворванні апарату апоры і руху не маюць бурнага ходу, спачатку могуць развівацца практычна бессімптомна, а відавочныя іх прыкметы сведчаць пра пазнейшую стадыю паталагічнага працэсу, калі можа запатрабавацца не толькі кансерватыўнае, але і аперацыйнае лекаванне.
Таму пры з’яўленні наступных трывожных зменаў у вашым пачуванні не варта адкладваць кансультацыю артапеда:
- сустаўны боль, непрыемныя адчуванні ў хрыбетніку, у тым ліку пры зменах надвор’я («перад дажджом ломіць спіну»);
- скаванасць рухаў (найчасцей у ранішні час);
- пачуццё знямення ў канцавінах;
- выразнае парушэнне паставы.
Пацыентам медыцынскага цэнтра Rclinic даступныя сучасныя высокаэфектыўныя метады дыягностыкі і лекавання паталогіяў апарату апоры і руху:
- мінімальная інвазіўнасць і працягласць усіх працэдураў і маніпуляцыяў;
- поўная бяспека і бязбольнасць для кліента;
- спалучэнне функцыянальнага (лекарскага) і касметычнага эфектаў;
- кароткі аднаўленчы перыяд.
Артраскапія — гэта лекавальнае і дыягнастычнае ўмяшанне, якое сёння лічаць «залатым стандартам» у тэрапіі нутрысустаўнай паталогіі, бо:
- працэдура выконваецца з істотна меншымі разрэзамі, чым пры звычайных аперацыях;
- спецыяліст выкарыстоўвае хірургічныя інструменты меншага памеру;
- уведзеная ў сустаў мініяцюрная відэакамера дазваляе лекару бачыць паражніну сустава і кантраляваць сваю працу.
У залежнасці ад аб’ёму, тыпу і задачаў умяшання артраскапія займае ад 10 хвілінаў да паўтары гадзіны (сярэдняя працягласць — каля 30 хвілінаў). Пацыент пакідае медыцынскі цэнтр у дзень выканання працэдуры.
Артраскапія можа запатрабавацца, калі пацыент скардзіцца на сталы боль у суставах, набраканне, скаванасць рухаў, а іншыя інструментальныя метады абследавання не могуць выявіць прычыну.
Працэдура артраскапіі выкарыстоўваецца для эфектыўнага вырашэння праблемаў з рознымі суставамі — каленным, тазасцегнавым, галёнкаступаковым і інш., у прыватнасці пры дапамозе сучасных метадаў амаладжэння і рэгенерацыі сустаўных храсткоў (мікрафрактураванне, імплантацыя ўласнай храстковай тканкі пацыента, PRP, SVF).
Гэтыя і іншыя метады рэканструкцыі страчанай ці паслабленай функцыі сустаўных храсткоў, накіраваныя на стымуляцыю нутраных аднаўленчых працэсаў, дазваляюць істотна адтэрмінаваць дарагую аперацыю па замене (пратэзаванні) сустава ці цалкам пазбегнуць такога хірургічнага ўмяшання. Пры гэтым якасць жыцця пацыента істотна палепшыцца (купіраванне болевага сіндрому, магчымасць заняткаў спортам і г. д.).
Для аператыўнай дастаўкі лекавага сродку да патрэбнага ўчастка Rclinic выкарыстоўвае такі сучасны і даступны метад лекавання, як унутрысустаўныя ін’екцыі. Яны дазваляюць:
- хутка і эфектыўна купіраваць боль і ліквідаваць набракласць;
- знізіць інтэнсіўнасць запаленчага працэсу;
- палепшыць рухавасць суставаў;
- надалей паменшыць патрэбу пацыента ў болепатольных і процізапаленчых прэпаратах.
Акрамя таго, курс унутрысустаўных ін’екцыяў дасць магчымасць адтэрмінаваць хірургічнае ўмяшанне ці зусім пазбегнуць аперацыі, то бок працягнуць лекаванне кансерватыўнымі метадамі, а гэта адна з галоўных задачаў артапеда і адно з галоўных жаданняў яго кліента.