Пан-Пт: 08:00-21:00, Сб-Нд: 09:00-18:00 Мінск, вул. Варанянскага, 40

Пластычная хірургія

Што б ні казалі, прывабная знешнасць з’яўляецца канкурэнтнай перавагай, найважнейшым складнікам поспеху як у бізнесе, так і ў асабістым жыцці. Эпоха Zoom толькі актуалізавала гэты агульнавядомы факт.

Пластычная хірургія

Што б ні казалі, прывабная знешнасць з’яўляецца канкурэнтнай перавагай, найважнейшым складнікам поспеху як у бізнесе, так і ў асабістым жыцці. Эпоха Zoom толькі актуалізавала гэты агульнавядомы факт.

Падрабязней аб паслузе

Што б ні казалі, прывабная знешнасць з’яўляецца канкурэнтнай перавагай, найважнейшым складнікам поспеху як у бізнесе, так і ў асабістым жыцці. Эпоха Zoom толькі актуалізавала гэты агульнавядомы факт.

У сваіх высілках быць прыгожымі і здаровымі сучасныя людзі ўсё часцей звяртаюцца па дапамогу да пластычнай хірургіі, якая рэалізуе імкненне чалавека да дасканаласці.

У сувязі са сваёй запатрабаванасцю пластычная хірургія  робіцца  максімальна даступнай: сёння чалавек практычна любога дастатку можа дазволіць сабе высокаэфектыўны спосаб карэкцыі знешнасці.

Асабліва варта падкрэсліць рэгенератыўны і амаладжальны характар пластычнай хірургіі: аднаўленне нармальнай формы і функцыі клетак, тканак і ворганаў з максімальным выкарыстаннем нутраных рэзерваў арганізма пацыента стымулюе абнаўленне, амаладжэнне ўва ўсіх сферах яго жыццядзейнасці.

Сучасную пластычную хірургію можна падзяліць на два кірункі.

  • Эстэтычная пластыка змяняе частку цела, якая не задавальняе пацыента з эстэтычных меркаванняў (павелічэнне грудзей, карэкцыя формы носа, ліпасакцыя і г. д.). Большасць яе аперацый і працэдураў накіраваная на падкрэсліванне і захаванне натуральнай прыгажосці і гармоніі.
  • Рэканструкцыйная пластыка дазваляе ліквідаваць як прыроджаныя, так і атрыманыя ў выніку траўмаў, аварый, лекавання цяжкіх захворванняў (напрыклад, аднаўленне формы і аб’ёму грудзей пасля выдалення малочнай залозы) дэфекты знешнасці.

Калі ў першым выпадку аперацыя найчасцей выконваецца па запыце пацыента, то ў другім — па медыцынскіх падставах. Канчатковае рашэнне аб аператыўным умяшанні прымае, натуральна, пацыент, але толькі пасля папярэдняй кансультацыі са спецыялістам.

У той жа час шмат якія сучасныя аперацыі, даступныя пацыентам Rclinic, нават не з’яўляюцца хірургічнымі ў тым сэнсе, які большасць людзей укладае ў гэтае слова (наркоз, глыбокія разрэзы скальпелем, накладанне швоў, працяглы рэабілітацыйны перыяд і да т. п.).

Сучасная высокаэфектыўная амаладжальная пластыка — гэта спалучэнне ўласна хірургіі і нехірургічных (мала- і неінвазіўных) інавацыйных тэхналогіяў і методык. Лазерная, радыёчастотная хірургія, рэгенератыўная  тэрапія, эндаскапічныя ўмяшанні адрозніваюцца мінімальнай інвазіўнасцю і працягласцю ўсіх працэдураў і маніпуляцый, што забяспечвае хуткае выздараўленне пацыентаў з меншай частасцю ўскладненняў.

Іншы трэнд — атрыманне больш натуральных вынікаў, заснаваных на ўнікальных жаданнях кожнага пацыента, якія падкрэсліваюць яго індывідуальнасць. Самыя разнастайныя віды карэкцыі (ці то павелічэнне грудзей, амаладжальная падцяжка твару або рынапластыка) маюць адну агульную мэту: атрымаць трывалае паляпшэнне знешнасці пацыента пры мінімальнай колькасці слядоў хірургічнага ўмяшання.

Лепшыя пластычныя хірургі не баяцца адмовіць пацыенту, калі той мае нерэалістычныя чаканні альбо сур’ёзныя  проціпадставы для выканання пэўнага ўмяшання: класічны прынцып лекарскай этыкі «не нашкодзь» захоўвае для нас сваю актуальнасць.

Таму пастарайцеся ўважліва прыслухацца да рэкамендацыяў нашага спецыяліста, калі ён прапануе іншыя метады лекавання, якія могуць быць карысныя для вырашэння праблем, выяўленых падчас папярэдняй кансультацыі і агляду. Гэта толькі ў вашых інтарэсах!