Пан-Пт: 08:00-21:00, Сб-Нд: 09:00-18:00 Мінск, вул. Варанянскага, 40

Уралогія

Уролаг — гэта спецыяліст, які займаецца дыягностыкай, прафілактыкай і лекаваннем захворванняў мачавой сістэмы (нырак, надныркавіцаў, капшука, мочавыпускальнага канала), а таксама мужчынскай рэпрадуктыўнай сістэмы.

Уралогія

Уролаг — гэта спецыяліст, які займаецца дыягностыкай, прафілактыкай і лекаваннем захворванняў мачавой сістэмы (нырак, надныркавіцаў, капшука, мочавыпускальнага канала), а таксама мужчынскай рэпрадуктыўнай сістэмы.

Падрабязней аб паслузе

Уролаг — гэта спецыяліст, які займаецца дыягностыкай, прафілактыкай і лекаваннем захворванняў мачавой сістэмы (нырак, надныркавіцаў, капшука, мочавыпускальнага канала), а таксама мужчынскай рэпрадуктыўнай сістэмы. Кваліфікаваныя ўролагі медыцынскага цэнтра Rclinic дасканала валодаюць як медыкаментознымі, так і хірургічнымі метадамі лекавання, выконваюць лекавальныя і дыягнастычныя эндаскапічныя ўмяшанні.

Нагодай для звароту да спецыяліста-ўролага як мужчын, так і кабет з’яўляюцца:

  • любыя парушэнні мочавыпускання: частае жаданне альбо цяжкае мочавыпусканне, асабліва калі суправаджаецца болем ці смыленнем; нетрыманне мачы;
  • кроў у мачы.

Для своечасовага выяўлення паталогіі і пастаноўкі дакладнага дыягназу поруч з ультрагукавым даследаваннем у Rclinic выконваецца таксама цыстаскапія — адзін з найбольш інфарматыўных метадаў візуальнага абследавання сценак урэтры, капшука і выхадаў мочацечнікаў. Працэдура цыстаскапіі, якая выконваецца на сучасным эндаскапічным абсталяванні, выкарыстоўваецца таксама для ажыццяўлення біяпсіі, разбурэння канкрэментаў (камянёў), выдалення паліпаў, увядзення лекаў пры цыстытах, урэтрытах, мочакамянёвай хваробы, праявах магчымых злаякасных новаўтварэнняў.

Кансультацыя ўролага неабходная мужчынам пры наяўнасці наступных сімптомаў:

  • нават нямоцныя болі альбо непрыемныя адчуванні ў прамежжы, пахвіннай вобласці, ніжняй частцы жывата, чэлесе, яечках;
  • з’яўленне аддзяляльнага з урэтры;
  • паказчык узроўню прастатспецыфічнага антыгену (ПСА) у аналізе крыві вышэйшы за 4 нг/мл;
  • цяжкасці з дасягненнем або захаваннем эрэкцыі (эрэктыльная дысфункцыя);
  • праблемы з фертыльнасцю.

Пазначаныя сімптомы могуць сведчыць пра хранічны прастатыт і іншыя захворванні (у тым ліку злаякасныя) прастаты, капшука і ўрэтры, гарманальныя парушэнні ў арганізме.

Штогадовая кансультацыя ўролага рэкамендаваная мужчынам старэйшым за 40 гадоў пры адсутнасці скаргаў— у прафілактычных мэтах, у прыватнасці дзеля ранняга выяўлення раку прастаты.

Шэраг аўтарытэтных спецыялістаў прапануюць гіпотэзу пра прычынна-выніковыя сувязі паміж каранавіруснай інфекцыяй і эрэктыльнай дысфункцыяй. Яна пакуль што не пацверджаная, але ўролаг мусіць быць ў абавязковым спісе лекараў, якіх варта наведаць мужчыне, што перахварэў на COVID-19.

Кансультацыя і абследаванне ва ўролага — далёка не самае пажаданае мерапрыемства ў графіку сучаснага мужчыны: у шэрагу выпадкаў ён звяртаецца па дапамогу толькі тады, калі ігнараваць відавочныя сімптомы становіцца проста немагчыма.

Таму неабходна падкрэсліць: практычна ўсе захворванні ўрагенітальнай сістэмы пры ўмове адэкватнай тэрапіі з’яўляюцца вылечнымі. Гэта ў поўнай меры тычыцца і гэткай «мужчынскай» праблемы, як эрэктыльная дысфункцыя (ЭД).

Сёння ў арсенале ўролага маецца дастаткова эфектыўных і даступных сродкаў для аднаўлення патэнцыі.

У Rclinic выкарыстоўваюцца як неінвазіўныя метады лекавання, якія сябе выдатна зарэкамендавалі, гэтак і хірургічныя – ажно да эндафалапратэзавання.

Да кансерватыўных адносяць:

  • пераральныя прэпараты (таблеткі) — інгібітары фосфадыэстэразы 5-га тыпу;
  • гармонатэрапія і стымуляцыя рэгенерацыі.

Да эфектыўных і бяспечных малаінвазіўных методыкаў належаць пенільныя ін’екцыі і нутрыўрэтральныя прэпараты. Практыкуюцца таксама і больш складаныя рэканструкцыйныя ўмяшанні — судзінная хірургія чэлеса і эндафалапратэзаванне.

Сучасныя інавацыйныя падыходы ў лекаванні эрэктыльнай дысфункцыі (і многіх іншых паталогіяў урагенітальнай сістэмы), накіраваныя на стымуляцыю аднаўленчых працэсаў у арганізме, даюць устойлівы амаладжальны эфект, падаўжаюць жыццё і заўважна паляпшаюць яго якасць.