Пан-Пт: 08:00-21:00, Сб-Нд: 09:00-18:00 Мінск, вул. Варанянскага, 40

Аб клініцы

“Маладосць — адзінае багацце, якое варта ашчаджаць.”

— Оскар Уайльд

Rclinic — нашая місія

Мара пра вечную маладосць — адна з самых запаветных думак чалавека на працягу ўсёй гісторыі яго існавання. Гэтая ідэя натхняла паэтаў на бессмяротныя творы, а алхімікаў — на марныя шуканні.

Медыцынскі цэнтр Rclinic падыходзіць да амаладжэння — вяртання прыкмет маладосці ў арганізм, які старэе, — са строга навуковых пазіцыяў.

Нашая місія і нашая філасофія палягаюць ў наступнай формуле: «Амаладжэнне праз рэгенерацыю і рэканструкцыю». З медыцынскага пункту гледжання, гэта аднаўленне страчанай або паслабленай функцыі арганізма, працэсу жыццядзейнасці і жыццезабеспячэння, карэкцыя знешнасці пацыента. З пункту гледжання кліента, гэта перамена да лепшага, абнаўленне, амаладжэнне ўва ўсіх сферах — як у эстэтычнай, гэтак і ў функцыянальнай.

Мы бачым нашую дзейнасць наступным чынам.

  • Rclinic знаходзіцца ў трэндзе развіцця сучаснай медыцыны: нашыя спецыялісты лічаць за лепшае малаінвазіўныя ўмяшанні, якія спалучаюць выдатны эстэтычны і функцыянальны вынік с мінімальным аднаўленчым перыядам.
  • «Амаладжэнне без сінтэтыкі». Ува ўсіх кірунках нашай дзейнасці — пластычная хірургія, гінекалогія, артапедыя, флебалогія і ўралогія — мы імкнёмся да атрымання максімальна натуральных вынікаў. Для памяншэння ўплыву працэсаў старэння на арганізм мы як мага болей выкарыстоўваем нутраныя рэзервы арганізма пацыента, стымулюючы аднаўленчыя працэсы ўва ўсіх сферах жыццядзейнасці (суставы, судзіны, урагенітальная і рэпрадуктыўная сістэмы).
  • Высокадакладная дыягностыка, бяспека і бязбольнасць усіх працэдураў і аперацыяў, якія забяспечвае інавацыйная высокатэхналагічная апаратура экспертнага класа (эндаскапічнае абсталяванне, лазерныя, ультрагукавыя, радыёчастотныя тэхналогіі).

Нашая галоўная мэта — не дасканаласць, не ідэал і вечная маладосць, а паляпшэнне фізіялагічнага стану, эстэтычных характарыстыкаў і псіхаэмацыйнага фону кожнага чалавека, які звярнуўся да нас па дапамогу.